Прышчапіцеся, на здароўе!

На Дзятлаўшчыне пачалася кампанія па імунізацыі насельніцтва супраць вірусу грыпу. Сёлета з гэтай мэтай медыкі выкарыстоўваюць вакцыну «Грыпол плюс» расійскай вытворчасці.
Аднымі з першых атрымалі прышчэпкі работнікі Дзятлаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Прыклад свайму калектыву падала галоўны доктар установы Алена Вячаславаўна Шайбак.

  • Прышчапіцеся, на здароўе!

Плануецца, што спачатку будуць прышчапляць медыцынскіх работнікаў, пацыентаў з хранічнымі захворваннямі, дзяцей.
Для зніжэння захворвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна на грып, недапушчэння ўзнікнення цяжкіх наступстваў пасля перанесенай грыпознай інфекцыі, змяншэння эканамічных стратаў, звязаных з часовай непрацаздольнасцю работнікаў, у 2017 годзе плануецца прышчапіць 10045 чалавек, у тым ліку за кошт сродкаў прадпрыемстваў і арганізацый 1947 чалавек.
І. Стырнік
Фота аўтара