Для ўсмешкі так важны 32 жамчужыны

У рамках праекту «Здароўе мы пабудуем самі сваімі дзіцячымі рукамі» ў сярэдняй школе №3 горада Дзятлава прайшоў урок па доглядзе за зубамі «Для ўсмешкі так важны 32 жамчужыны».

Валеолаг раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі  Наталля Юрэня і доктар-стаматолаг Дзятлаўскай ЦРБ Марыя Баравік расказалі дзецям 4-га класа, як правільна даглядаць поласць рота і харчавацца, каб захаваць зубы здаровымі.

Марыя Баравік на макеце паказала, як трэба чысціць зубы.

Таксама Наталля Юрэня падарыла прысутным вучням зубныя шчоткі.

Юлія БАКУНОВІЧ

Добавить комментарий