Здаровы лад жыцця – залог сацыяльнай паспяховасці

Дзятлаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі сумесна з медыцынскімі работнікамі Дзятлаўскай ЦРБ пры непасрэднай падтрымцы Дзятлаўскай раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” на працягу апошніх двух гадоў рэалізуюць інфармацыйна-адукацыйны праект пад назвай “Здаровы лад жыцця – залог сацыяльнай паспяховасці”.

Праект накіраваны на павелічэнне колькасці грамадзян, якія адказна ставяцца да свайго здароўя, актыўна займаюцца фізічнай культурай і выбіраюць здаровы лад жыцця.

Удзельнікамі праекта сталі калектывы работнікаў раённых установаў, прадпрыемстваў і арганізацый. Подробнее

Зрабі свой выбар на карысць жыцця

Сусветны дзень барацьбы са СНІДам аб’ядноўвае людзей з розных куткоў свету ў імкненні павысіць дасведчанасць аб ВІЧ-інфекцыі і ў знак падтрымкі тых, хто жыве з ВІЧ.

Сёлетняя кампанія па барацьбе з захворваннем праходзіць пад дэвізам “Паскарэнне мер для выкаранення СНІДу”. У рамках яе ў сярэдняй школе № 3 горада Дзятлава 2 снежня прайшла інфармацыйна-асветніцкая акцыя, удзел у якой прынялі навучэнцы і педагогі сярэдніх школ № 1 і № 3, гімназіі № 1 горада Дзятлава, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў раёна, спецыялісты аддзела адукацыі райвыканкама, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Подробнее