Здаровы лад жыцця – залог сацыяльнай паспяховасці

Дзятлаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі сумесна з медыцынскімі работнікамі Дзятлаўскай ЦРБ пры непасрэднай падтрымцы Дзятлаўскай раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” на працягу апошніх двух гадоў рэалізуюць інфармацыйна-адукацыйны праект пад назвай “Здаровы лад жыцця – залог сацыяльнай паспяховасці”.

Праект накіраваны на павелічэнне колькасці грамадзян, якія адказна ставяцца да свайго здароўя, актыўна займаюцца фізічнай культурай і выбіраюць здаровы лад жыцця.

Удзельнікамі праекта сталі калектывы работнікаў раённых установаў, прадпрыемстваў і арганізацый. Подробнее