Зрабі свой выбар на карысць жыцця

Сусветны дзень барацьбы са СНІДам аб’ядноўвае людзей з розных куткоў свету ў імкненні павысіць дасведчанасць аб ВІЧ-інфекцыі і ў знак падтрымкі тых, хто жыве з ВІЧ.

Сёлетняя кампанія па барацьбе з захворваннем праходзіць пад дэвізам “Паскарэнне мер для выкаранення СНІДу”. У рамках яе ў сярэдняй школе № 3 горада Дзятлава 2 снежня прайшла інфармацыйна-асветніцкая акцыя, удзел у якой прынялі навучэнцы і педагогі сярэдніх школ № 1 і № 3, гімназіі № 1 горада Дзятлава, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў раёна, спецыялісты аддзела адукацыі райвыканкама, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Читать далее