Дзятлава папоўніць лік “здаровых” гарадоў

У райвыканкаме адбылася сустрэча, прысвечаная абмеркаванню прафілактычнага праекта.

У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, зацікаўленыя арганізацыі і грамадскія аб’яднанні.

Наведала Дзятлаўшчыну і расказала аб праекце Сусветнай арганізацыі аховы здароўя загадчык аддзела грамадскага здароўя Гродзенскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і аховы здароўя Алена Раманчук.

Праект “Здаровы горад” – гэта больш за 30 гадоў існавання, каля 1800 гарадоў-удзельнікаў з 55 краін свету. У Беларусі праект рэалізуецца з 2018 года і ўжо налічвае 155 “здаровых” населеных пунктаў. Мэтай з’яўляецца стварэнне населенага пункта, які існуе па прынцыпах здаровага ладу жыцця, у якім насельніцтва адказна ставіцца да свайго здароўя, а таксама мае ўсе ўмовы для яго захавання і ўмацавання. Читать далее