Здароўе актыўнасць любіць

На Дзятлаўшчыне праходзіць раённая акцыя “Зарадка для ўсіх”, з мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця, далучэння падрастаючага пакалення да сістэматычных заняткаў фізічнай культурай.

Ва ўстановах адукацыі раёна з дзецьмі праводзяцца фізкультхвілінкі, яны робяць ранішнюю гімнастыку, удзельнічаюць у рухомых гульнях, спартыўных святах і флэш-мобах. У Круцілавіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе яшчэ і ў рамках праекта “Круцілавічы – здаровы пасёлак” пры ўдзеле адміністрацыі ўстановы адукацыі, мясцовага Дома культуры і Дзятлаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі прайшла спартландыя “Вясновая капель”. Перад пачаткам спартыўнага свята з дзецьмі правяла актыўную размінку валеолаг райЦГЭ Наталля Юрэня.

У спартакіядзе паміж сабой спаборнічалі каманды “Марафонцы” і “Алімпійцы”, у састаў якіх увайшлі навучэнцы 5-9 класаў.

[metaslider id=7576]

Па выніках спартыўных баталій перамогу атрымалі “Марафонцы”.

За першае і другое месцы камандам уручылі дыпломы, кожны ўдзельнік атрымаў падарунак і салодкі прыз.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ