15 чэрвеня на Дзятлаўшчыне прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва.
Працавала некалькі груп, у тым ліку старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага, намеснікаў старшыні райвыканкама, абласная – на чале з генеральным дырэктарам Дзяржаўнага аб’яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гродзенскай вобласці Сяргеем Пятровічам.
Разгледзелі тэму, якая нядаўна ўключана ў праект Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі – гэта экалагічная і біялагічная бяспека Рэспублікі Беларусь, нацыянальныя інтарэсы, пагрозы, ацэнка стану і кірункі забеспячэння. Апошнім часам экалагічныя праблемы абвастрыліся з-за росту антрапагеннай нагрузкі на навакольнае асяроддзе і развіцця прамысловасці. Асноўныя крыніцы ўздзеянняў звязаны з энергетыкай, хімічнай прамысловасцю, транспартам, нафтахіміяй, жыллёвай і інтэнсіўнай сельскай гаспадаркамі, высечкай лясоў. Сусветная метэаралагічная арганізацыя сцвярджае, што праз некалькі гадоў чалавецтва сутыкнецца з яшчэ большым пацяпленнем атмасферы. Разам з тым з-за санкцый і гібрыднай вайны супраць Расіі і Беларусі многія краіны, каб паменшыць залежнасць ад экспарту расійскіх вуглевадародаў, нарасцілі пастаўкі энергарэсурсаў з іншых крыніц, аднавілі работу старых электрастанцый, чым прыпынілі выкананне абавязацельстваў па пераходзе да чыстай энергетыкі. Читать далее